Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ заклікаў да поўнага ўсведамлення важнасці рэформы нацыянальнай сістэмы фінансавага кантролю
  2018-04-09 16:23:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Важнасць і надзённасць рэформы сістэмы фінансавага кантролю ў краіне павінна ўсвядоміць ў поўнай меры, заявіў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ.

Рэформа сістэмы фінансавага кантролю – заявіў ён у нядзелю на цырымоніі адкрыцця Кітайскага камітэта па кантролі і кіраванні банкаўскай і страхавой дзейнасцю – важны складнік цяперашняй рэформы партыйных і дзяржаўных органаў. Праект гэтай рэформы быў прыняты ЦК КПК на аснове ўважлівага і скрупулёзнага разгляду ўсіх аспектаў фінансава-эканамічнай работы, адзначыў Лю Хэ. Рэалізацыя гэтага праекта, паводле яго слоў, мае вельмі важнае значэнне для вырашэння праблемы перасячэння аспектаў фінансавага кантролю або яго адсутнасці, для паступовага стварэння сучаснай канфігурацыі такога кантролю і дасягнення перамогі ў барацьбе з фінансавымі рызыкамі.

Кадравы склад новага камітэта павінен складацца з людзей "лаяльных і сумленных", якія вылучаюцца высокім узроўнем прафесіяналізму, падкрэсліў Лю Хэ.

Ён паставіў перад камітэтам задачы: усімі сіламі забяспечыць эфектыўную дзейнасць па прадухіленні і нейтралізацыі фінансавых рызык і дасягненне перамогі ў гэтай крытычнай бітве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040