Сі Цзіньпін: Кітай знізіць тарыфы і пашырыць імпарт
  2018-04-10 13:34:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў у аўторак, што Кітай гатовы істотна знізіць імпартныя тарыфы на транспартныя сродкі і панізіць тарыфы на імпарт іншых тавараў.

"Мы пачнём рэалізацыю ініцыятывы па пашырэнні імпарту", - сказаў ён, выступаючы на цырымоніі адкрыцця штогадовай канферэнцыі Бааоскага азіяцкага форуму.

Паводле яго слоў, намаганні будуць рабіцца да пашырэння імпарту тавараў, якія з'яўляюцца канкурэнтаздольнымі і патрэбныя кітайскаму народу. Таксама Кітай паскорыць працэс далучэння да Пагаднення па ўрадавых закупках Сусветнай гандлёвай арганізацыі / СГА /, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Кітай не імкнецца да гандлёвага прафіцыту, у нас ёсць шчырае жаданне пашырыць імпарт і дасягнуць большага балансу па бягучых аперацыях", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Ён нагадаў, што ў лістападзе ў Шанхаі пройдзе першая Кітайская міжнародная імпартная выстава. "Мы гатовыя вітаць удзел у ёй сяброў з усяго свету", - сказаў ён. Паводле яго слоў, гаворка ідзе не пра чарговую ЭСКПА ў звычайным сэнсе, а "пра важную палітычную ініцыятыву і нашу прыхільнасць абяцанням адкрыць кітайскі рынак".

У той жа час, падкрэсліў Сі Цзіньпін, Кітай спадзяецца, што развітыя краіны спыняць усталёўваць бар'еры на шляху нармальнага і рацыянальнага гандлю высокатэхналагічнай прадукцыяй і аслабяць абмежаванні адносна такога гандлю з Кітаем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040