Сі Цзіньпін: Кітай узмоцніць абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці
  2018-04-10 13:51:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай узмоцніць абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў у аўторак на цырымоніі адкрыцця штогадовай канферэнцыі Бааоскага азіяцкага форуму.

Абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці з'яўляецца цэнтральным элементам сістэмы па паляпшэнні абароны правоў уласнасці. Яна дасць вялікі імпульс павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі Кітая, сказаў старшыня КНР.

"Больш моцная абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці з'яўляецца патрабаваннем і замежных прадпрыемстваў, і кітайскіх", – дадаў ён.

Паводле слоў Сі Цзіньпіна, сёлета Кітай рэарганізуе Дзяржаўнае ўпраўленне па справах інтэлектуальнай уласнасці, каб узмацніць праваахоўную дзейнасць, значна павысіць кошт парушэнняў і даць у поўнай меры раскрыцца стрымліваючаму эфекту адпаведных законаў.

"Мы заахвочваем нармальныя тэхналагічныя абмены і супрацоўніцтва паміж кітайскімі і замежнымі прадпрыемствамі і абараняем законныя правы інтэлектуальнай уласнасці, якія належаць замежным прадпрыемствам у Кітаі", – сказаў ён.

Між тым, Кітай спадзяецца, што ўрады іншых краін таксама ўзмоцняць абарону кітайскіх правоў інтэлектуальнай уласнасці, сказаў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040