Сі Цзіньпін: менталітэт "халоднай вайны" і "гульні з нулявой сумай" з'яўляецца састарэлым
  2018-04-10 14:23:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння, калі ўвесь свет імкнецца да міру і развіцця, менталітэт "халоднай вайны" і "гульні з нулявой сумай" з'яўляецца састарэлым, заявіў Сі Цзіньпін. Як ён паказаў, спробы клапаціцца толькі пра сябе будуць усюды сустракаць перашкоды.

"Сённяшні свет характарызуецца тэндэнцыяй міру і ўзаемадзеяння. Гісторыя развіцця грамадства паказвае, што адкрытасць садзейнічае прагрэсу, а ізаляцыя вядзе толькі да рэгрэсу. Сённяшні свет характарызуецца тэндэнцыяй адкрытасці і ўзаемазвязанасці. Наш свет ператварыўся ў глабальную вёску, дзе я – частка цябе, а ты – частка мяне. Сувязі паміж рознымі краінамі становяцца больш цеснымі што ні дзень, яны ўплываюць на сацыяльна-эканамічнае развіццё адзін аднаго. Прасоўванне ўзаемазвязанасці і паскарэнне інтэграванага развіцця становяцца непазбежным выбарам ў імкненні да агульнага росквіту і развіцця. Сённяшні свет характарызуецца таксама тэндэнцыяй рэформаў і інавацый, якія становяцца ключавымі рухальнымі сіламі ў развіцці чалавечага грамадства. Той, хто адмаўляецца ад рэформаў і інавацый, адстане ад эпохі і застанецца на ўзбочыне гісторыі", – адзначыў старшыня КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040