П.Раян не будзе зноў балатавацца на пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША
  2018-04-12 18:03:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША рэспубліканец Пол Раян сёння заявіў, што не будзе шукаць перавыбрання на прамежкавых выбарах у Кангрэс у лістападзе, ён будзе выконваць службовыя паўнамоцтвы да канца тэрміну, і ў студзені будучага года сыдзе ў адстаўку.

На сённяшняй прэс-канферэнцыі П.Раян заявіў, што галоўная прычына такога рашэння - сям'я, ён хоча праводзіць больш часу са сваімі блізкімі.

П.Раян заявіў, што галоўнымі вынікамі яго службы з'яўляюцца прыняцце ў канцы мінулага года законапраекта аб масавым зніжэнні падаткаў і істотнае павышэнне ваенных выдаткаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040