Ван І правёў перамовы з міністрам замежных спраў Японіі Тара Кона
  2018-04-16 09:45:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Кітая Ван І, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Японіі, правёў перамовы з кіраўніком МЗС Японіі Тара Кона.

Ван І заявіў, што кітайска-японскія адносіны ў сапраўдны момант паляпшаюцца, але, разам з тым, захоўваюцца некаторыя складаныя і адчувальныя фактары. Гэты візіт, які адбыўся па ініцыятыве японскага боку, з'яўляецца адказам кітайскага боку на пазітыўную палітыку Японіі ў дачыненні да Кітая ў апошні час. Ён выказаў спадзяванне, што візіт стане важным крокам на шляху вяртання міждзяржаўных адносін у правільнае рэчышча, створыць умовы і стане падрыхтоўкай для далейшага ўзаемадзеяння краін на высокім узроўні, заявіў Ван І.

Ван І адзначыў, што сёлета спаўняецца 40 гадоў падпісання Кітайска-японскай дамовы аб міры і дружбе. Бакі павінны прасоўваць устойлівае і доўгатэрміновае развіццё двухбаковых адносін у правільным накірунку.

Тара Кона заявіў, што цяперашні візіт Ван І ў Японію з'яўляецца важным паказчыкам паляпшэння япона-кітайскіх адносін, і японскі бок спадзяецца, карыстаючыся выпадкам, прасоўваць пастаяннае развіццё двухбаковых адносін. Японія сардэчна чакае і вітае афіцыйны візіт прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна ў Японію і яго ўдзел у сустрэчы лідараў Кітая, Японіі і Рэспублікі Карэя. Японія будзе рашуча прытрымлівацца палажэнняў, вызначаных у чатырох падпісаных Кітаем і Японіяй палітычных дакументах, цвёрда прытрымлівацца шляху развіцця. "Гэтая палітыка застанецца нязменнай", - падкрэсліў японскі міністр.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040