Кім Чэн Ын сустрэўся з загадчыкам Аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК Сун Таа
  2018-04-16 09:46:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Працоўнай партыі Карэі, старшыня Камітэта па дзяржаўных справах КНДР Кім Чэн Ын у штаб-кватэры ЦК ППК сустрэўся з загадчыкам Аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК, кіраўніком дэлегацыі кітайскай мастацкай трупы Сун Таа.

Кім Чэн Ын паведаміў, што падчас нядаўняга гістарычнага візіту ў Кітай ў яго адбыліся вельмі значныя і працяглыя перамовы з генеральным сакратаром ЦК КПК Сі Цзіньпінам, былі дасягнуты важныя дамоўленасці і атрыманы значныя вынікі. Паводле яго слоў, у важны момант, калі сяброўскія адносіны КНДР з Кітаем выходзяць на новыя і яшчэ больш высокія прыступкі, накіраванне лідарам Кітая ў КНДР мастацкай трупы цалкам увасабляе павышаную ўвагу Сі Цзіньпіна да рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей, а таксама сяброўскія пачуцці да народа КНДР.

Кім Чэн Ын выказаў спадзяванне, што гэта стане магчымасцю для ўмацавання падмурка дружбы паміж народамі дзвюх краін, сумеснага напісання новага напрамку ў сяброўстве КНДР і Кітая.

Сун Таа паведаміў, што Сі Цзіньпін і Кім Чэн Ын ажыццявілі гістарычную сустрэчу ў Пекіне, дасягнулі важнага кансенсусу, адкрылі новую вяху ў адносінах Кітая і КНДР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040