У Токіа праз восем гадоў ізноў адбыўся эканамічны дыялог Кітая і Японіі
  2018-04-17 10:57:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у Токіа член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І і кіраўнік МЗС Японіі Тара Кона сумесна старшынствавалі на чацвёртым высокаўзроўневым Кітайска-японскім эканамічным дыялогу.

"Дзве краіны павінны шанаваць тэндэнцыю паляпшэння адносін, якая была вельмі нялёгка дасягнута, забяспечыць палітычны падмурак кітайска-японскіх адносін, прытрымлівацца прынцыпаў узаемнай выгады, узаемнага выйгрышу і сумеснага развіцця і засяродзіць намаганні на павышэнні якасці эканамічнага супрацоўніцтва", - заявіў Ван І. Ён дадаў, што супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" павінна быць плённым, бакі павінны садзейнічаць працэсу эканамічнай інтэграцыі Усходняй Азіі, паскорыць перамовы па пагадненнях аб зоне свабоднага гандлю паміж Кітаем, Японіяй і Рэспублікай Карэя і ўсебаковым рэгіянальным эканамічным партнёрстве, каб наблізіць стварэнне Азіяцка-Ціхаакіянскай зоны свабоднага гандлю.

Кіраўнік кітайскай дыпламатыі таксама падкрэсліў важнасць сумесна выступаць супраць гандлёвага пратэкцыянізму і падтрымліваць сістэму шматбаковага гандлю і пашыраць будаўніцтва сістэмы адкрытай сусветнай эканомікі.

Тара Кона паведаміў, што эканамічнае супрацоўніцтва служыць важнай апорай і стымулам міждзяржаўных адносін. Надыходзіць 40-годдзе падпісання Японска-кітайскага дагавора аб міры і дружбе, і існуюць магчымасці для ўсебаковага паляпшэння і стабільнага развіцця міждзяржаўных адносін. Паводле яго слоў, улічваючы перамены ў эканамічнай сітуацыі ў дзвюх краінах і ва ўсім свеце, Японія гатовая разам з Кітаем з новага пункту гледжання планаваць і пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Ён заявіў, што ў сувязі з узмацненнем пратэкцыянізму трэба абараняць сістэму свабоднага гандлю, ядром якой з'яўляецца СГА.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040