Д. Трамп: ЗША вядуць прамыя перамовы з КНДР на "вельмі высокім узроўні"
  2018-04-18 14:44:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША вядуць прамыя перамовы з КНДР на "вельмі высокім узроўні".

Гэту заяву амерыканскі прэзідэнт зрабіў у сваім маёнтку ў штаце Фларыда пасля завяршэння сустрэчы з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ, які прыбыў з візітам.

"У нас былі прамыя перамовы з КНДР на вельмі высокім узроўні, надзвычай высокім узроўні", – сказаў Д.Трамп. Ён таксама паведаміў журналістам, што разглядае пяць магчымых месцаў для сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, якая запланавана на май або пачатак чэрвеня. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040