Ван І старшынстваваў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў МЗС дзяржаў-членаў ШАС
  2018-04-25 09:00:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І ў аўторак старшыняваў на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. На ім прысутнічалі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Пакістана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

На пасяджэнні Ван І высунуў шэсць прапаноў па паглыбленні супрацоўніцтва ў рамках ШАС у новых умовах:

- развіваць "шанхайскі дух", умацоўваць згуртаванасць і ўзаемадавер, агульнымі намаганнямі супрацьстаяць розным рызыкам і выклікам, фарміраваць супольнасць адзінага лёсу ШАС;

- паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, прыняць радыкальныя меры па барацьбе з тэрарызмам, забяспечыць бяспеку і стабільнасць у рэгіёне;

- ШАС павінна служыць пляцоўкай для садзейнічання стыкоўцы ініцыятывы рэгіянальнага супрацоўніцтва і стратэгій развіцця краін-удзельніц арганізацыі;

- цалкам выяўляць патэнцыял і стымуляваць практычнае супрацоўніцтва, а таксама садзейнічаць павышэнню ўзроўню ўзаемадзеяння;

- умацоўваць гуманітарныя абмены, паглыбляць паразуменне і сяброўства паміж народамі дзяржаў-членаў арганізацыі;

- абараняць справядлівасць, пашыраць міжнародны ўплыў, агульнымі намаганнямі ствараць міжнародныя адносіны новага тыпу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040