Лідары РК і КНДР пачалі афіцыйныя перамовы
  2018-04-27 14:58:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін і вярхоўны лідар КНДР Кім Чэн Ын у пятніцу раніцай пачалі афіцыйныя перамовы на паўднёвакарэйскім баку памежнай вёскі Пханмунджом. Гэта трэці ў гісторыі міжкарэйскі саміт.

Пасля ўдзелу ў афіцыйнай цырымоніі сустрэчы лідары дзвюх краін пачалі перамовы аб міры і росквіце Карэйскага паўвострава ў канферэнц-зале на другім паверсе "Дома міру" – паўднёвакарэйскага будынка ў Пханмунджоме.

Упершыню сустрэўшыся, Мун Чжэ Ін і Кім Чэн Ын, стоячы кожны па свой бок ад ваеннай дэмаркацыйнай лініі, пазначанай нізкай бетоннай плітой, абмяняліся поціскам рукі. Пасля таго як Кім Чэн Ын перасёк лінію падзелу, ён запрасіў Мун Чжэ Іна ненадоўга зайсці на бок КНДР.

Кім Чэн Ын стаў першым лідарам КНДР, які ступіў на тэрыторыю РК пасля Карэйскай вайны 1950-1953 гг. Папярэднія два саміты прайшлі ў Пхеньяне ў 2000 і 2007 гадах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040