Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выказаў абурэнне ў сувязі з тэрактамі ў Афганістане і самыя глыбокія спачуванні сем'ям загінуўшых.
Выбухі ў Кабуле і правінцыі Кандагар на поўдні Афганістана прывялі да гібелі і ранення вялікай колькасці мірных жыхароў, ратаўнікоў і школьнікаў, заявіў А. Гутэрыш праз свайго афіцыйнага прадстаўніка, дадаўшы, што гібель журналістаў чарговы раз прадэманстравала небяспеку гэтай прафесіі. - Р -