Да канца чэрвеня ў Кітайскай аптычнай даліне будзе пабудавана 20 базавых станцый 5G
  2018-05-07 15:33:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У правінцыі Хубэй паскоранымі тэмпамі прасоўваецца праца па ўкараненні ў камерцыйную эксплуатацыю сеткі 5G. Да канца чэрвеня ў зоне асваення новых і высокіх тэхналогій "Дунху" ва Ухане, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй, будуць пабудаваны першыя 20 базавых станцый 5G, дзякуючы чаму з'явяцца ўмовы для пачатку тэсціравання сеткі 5G. Пра гэта распавялі ў хубэйскім падпадзяленні кампаніі "Чайна Мабайл".

Як стала вядома, на пачатку гэтага года Ухань быў абраны ў якасці адной з эксперыментальных пляцовак "Чайна Мабайл" па ўкараненні сеткі 5G. На працягу года тут плануецца пабудаваць звыш 100 базавых станцый 5G. У асноўным яны будуць сканцэнтраваны ў зоне "Дунху", якую яшчэ называюць "аптычнай далінай Кітая", на набярэжнай Цзянтань у раёне Ханькоу і побач з вакзалам Ханькоу.

Да 2020 года сетка 5G павінна ахапіць увесь горад і будзе ўведзена ў поўнамаштабную камерцыйную эксплуатацыю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040