Лі Кэцян правёў сумесную прэс-канферэнцыю з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ і прэзідэнтам РК Мун Чжэ Інам
  2018-05-10 09:01:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 мая прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у першай палове дня па мясцовым часе сумесна з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ і прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам правёў сумесную прэс-канферэнцыю ў Токіа па выніках 7-й сустрэчы кіраўнікоў КНР, Японіі і РК.

Лі Кэцян адзначыў, што бакі сумесна падвялі вынікі па супрацоўніцтве і разгледзелі перспектывы адносін паміж КНР, Японіяй і РК, а таксама правялі паглыблены абмен меркаваннямі па пазітыўных зменах сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Бакі аднагалосна пагадзіліся, зыходзячы з дасягнутых на цяперашні час дамоўленасцей, выкарыстоўваць зручныя магчымасці, стымуляваць здаровае, стабільнае і ўстойлівае развіццё трохбаковага супрацоўніцтва, а таксама сумеснымі намаганнямі прасоўваць і адстойваць мір і стабільнасць як на Карэйскім паўвостраве, так і ва ўсім рэгіёне.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР таксама ўказаў, што КНР, Японія і РК – важныя суседзі, і агульныя інтарэсы трох бакоў у значнай меры пераважаюць над іх рознагалоссямі. Бакі аднадушна дамовіліся рэгулярна праводзіць сустрэчы кіраўнікоў трох краін, імкнуцца да пашырэння агульных інтарэсаў, кантраляваць, кіраваць і вырашаць рознагалоссі.

Лі Кэцян падкрэсліў, што ён спадзяецца на фарміраванне адкрытага і ўзаемазлучанага супрацоўніцтва паміж КНР, Японіяй і РК у эканамічнай сферы. Бакі дамовіліся аб стварэнні механізму супрацоўніцтва "Кітай-Японія-РК + Х", аб сумесным асваенні рынкаў іншых краін, аб дасягненні выгады для, аб павышэнні міжнароднай канкурэнтаздольнасці трох краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040