Лі Кэцян заклікаў працаваць над вяртаннем кітайска-японскіх адносін у правільнае рэчышча
  2018-05-10 09:02:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і Японія павінны строга прытрымлівацца прынцыпаў чатырох палітычных дакументаў і дасягнутых дамоўленасцей, вярнуць двухбаковыя сувязі ў правільнае рэчышча. Пра гэта заявіў у сераду прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на перамовах з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай і Японія з'яўляюцца важнымі суседзямі і вядучымі эканомікамі свету. Паводле яго слоў, доўгатэрміновае, здаровае і ўстойлівае развіццё двухбаковых адносін адпавядае інтарэсам абедзвюх краін, а таксама спрыяе міру, стабільнасці і росквіту ў рэгіёне і на ўсёй планеце.

Лі Кэцян адзначыў, што ў гэтым годзе адзначаецца 40-я гадавіна падпісання Кітайска-японскага дагавора аб міры і дружбе, двухбаковыя адносіны знаходзяцца на вырашальным для іх паляпшэння этапе. Бакам варта правільна ацаніць сітуацыю, асвяжыць у памяці дух дагавора, умацаваць палітычную аснову адносін, пашырыць дружалюбнае супрацоўніцтва, каб вярнуць двухбаковыя сувязі ў правільнае рэчышча і забяспечыць іх доўгатэрміновае, здаровае і ўстойлівае развіццё, падкрэсліў прэм'ер Дзяржсавета.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040