Лі Кэцян сустрэўся з імператарам Японіі Акіхіта
  2018-05-11 09:54:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся з імператарам Японіі Акіхіта.

Лі Кэцян адзначыў, што сёлета адзначаецца 40-годдзе падпісання Дамовы аб міры і дружбе паміж Кітаем і Японіяй. Кітай спадзяецца з дапамогай бягучага візіту ажывіць дух гэтага пагаднення, вярнуць кітайска-японскія адносіны на правільны шлях і дамагчыся новага развіцця.

Паводле яго слоў, Кітай мае намер сумесна з Японіяй узмацняць абмены, пастаянна ўмацоўваць аснову двухбаковых адносін у асобе грамадскай думкі, узмацняць разуменне і пачуцці, якія звязваюць народы Кітая і Японіі.

У сваю чаргу, імператар Акіхіта выказаў радасць з нагоды афіцыйнага візіту Лі Кэцяна ў Японію ў гэты ключавы год. Ён заявіў, што гэта паездка дазволіць у далейшым стымуляваць развіццё японска-кітайскіх адносін, што з дапамогай кантактаў народаў Японіі і Кітая ўдасца выбудаваць лепшую будучыню для двухбаковых адносін. Імператар пажадаў Лі Кэцяну паспяховага завяршэння візіту ў Японію. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040