Генеральны сакратар ААН павіншаваў народ Ірака з правядзеннем парламенцкіх выбараў
  2018-05-14 16:59:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш павіншаваў народ Ірака з правядзеннем парламенцкіх выбараў. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіў у нядзелю яго афіцыйны прадстаўнік.

Генеральны сакратар ААН вітаў нястомныя намаганні іракцаў, у тым ліку афіцыйных асоб краіны і яе сіл бяспекі, па арганізацыі і правядзенні мірных выбараў. Ён падкрэсліў, што пасля ваеннай перамогі над экстрэмісцкай групоўкай "Ісламская дзяржава" / ІД / гэтыя выбары сталі новым поспехам краіны на шляху пабудовы дэмакратычнага грамадства.

А. Гутэрыш заклікаў усіх ірацкіх палітыкаў і іх прыхільнікаў захоўваць спакой і вырашаць рознагалоссі мірным шляхам, выкарыстоўваючы прававыя механізмы, а таксама настойліва рэкамендаваў паскорыць завяршэнне выбарчага працэсу шляхам хутчэйшага фарміравання інклюзіўнага ўрада. Генеральны сакратар падкрэсліў, што ААН працягне падтрымліваць намаганні іракскага ўрада і народа ў гэтым напрамку.

Парламенцкія выбары прайшлі ў Іраку 12 мая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040