У Кітаі завяршыўся эксперымент "Юэгун-365"
  2018-05-16 10:31:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння паспяхова завяршыўся эксперымент "Юэгун-365", ажыццёўлены Пекінскім універсітэтам авіяцыі і касманаўтыкі. Эксперымент стартаваў 10 мая 2017 года і доўжыўся 370 дзён.

Яго ўдзельнікамі сталі восем студэнтаў універсітэта. Яны былі падзелены на дзве групы, якія па чарзе засяляліся ў замкнёны комплекс "Юэгун-1". Максімальны тэрмін пражывання ў комплексе адной з груп дасягнуў 200 дзён, што стала новым сусветным рэкордам, папярэдні рэкорд належаў расійскім даследчыкам, якія правялі ў аналагічнай лабараторыі 180 дзён.

Галоўны канструктар "Юэгун-1", прафесар ПУАК Лю Хун паведаміла, што біярэгенератыўныя тэхналогіі жыццезабеспячэння, выкарыстаныя пры распрацоўцы "Юэгун-1", з'яўляюцца ключавымі тэхналогіямі, неабходнымі для доўгатэрміновага пражывання людзей на Месяцы, а таксама на іншых планетах.

Акадэмік Інжынернай акадэміі Кітая Ван Цзюнь лічыць, што паспяховае завяршэнне эксперыменту мае важнае тэарэтычнае і практычнае значэнне для забеспячэння доўгатэрміновага пражывання людзей па-за межамі Зямлі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040