У Пекіне прайшоў 10-ы раўнд кітайска-амерыканскага дыялогу лідараў гандлёва-прамысловай сферы і былых высокапастаўленых чыноўнікаў
  2018-05-17 09:57:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзесяты раўнд кітайска-амерыканскага дыялогу лідараў гандлёва-прамысловай сферы і былых высокапастаўленых чыноўнікаў завяршыўся сёння ў кітайскай сталіцы. Падчас двухдзённага дыялогу бакі шчыра абмеркавалі пытанні кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін.

Кітайскі бок адзначыў, што ў цяперашні час кітайска-амерыканскія адносіны перажываюць важны гістарычны перыяд, а раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя гандлёва-эканамічныя адносіны з'яўляюцца "баластам" двухбаковых адносінаў. Што тычыцца гандлёва-эканамічных праблем паміж дзвюма краінамі, то дыялог і кансультацыі з'яўляюцца адзіным выхадам у іх вырашэнні. Кітай шляхам паглыблення рэформаў, пашырэння адкрытасці вырашае пытанні абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, допуску на рынкі і камерцыйнага асяроддзя.

Прадстаўнікі амерыканскага боку заявілі, што ўзаемадапаўняльнасць амерыкана-кітайскага супрацоўніцтва моцная, а высокія пошліны і іншыя пратэкцыянісцкія меры не спрыяюць развіццю міждзяржаўных гандлёва-эканамічных адносін. Бакі павінны займаць актыўную практычную пазіцыю, належным чынам вырашаць праблемы ў галіне гандлёва-эканамічных адносін, якія стаяць перад краінамі. Камерцыйныя і прамысловыя кругі ЗША працягнуць прыкладаць намаганні для садзейнічання гандлёваму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву дзвюх краін, а таксама заахвочваць стабільнае і здаровае развіццё гандлёва-эканамічных адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040