Ва Украіне прынялі закон для прасоўвання пасмяротнага донарства
  2018-05-18 11:29:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, накіраваны на прасоўванне пасмяротнага донарства органаў. Адпаведнае рашэнне, як паведаміла прэс-служба парламента, падтрымалі 255 дэпутатаў пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.

Ухвалены закон захоўвае прэзумпцыю нязгоды на пасмяротнае донарства, аднак пры гэтым выразна прапісвае юрыдычную працэдуру афармлення пісьмовага дазволу на адабранне органаў чалавекам, якія вырашылі стаць пасмяротным донарам добраахвотна.

Дакумент таксама спрашчае парадак акрэдытацыі медыцынскіх і навуковых устаноў, якія займаюцца трансплантацыяй.

Паводле слоў аднаго з аўтараў законапраекта дэпутата Вольгі Багамолец, ухваленыя новаўвядзенні дазволяць штогод ратаваць жыцці звыш 5 тыс. чалавек, тады як у цяперашні час ва Украіне кожны год праводзіцца толькі каля 130 аперацый па трансплантацыі органаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040