Н. Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле
  2018-05-22 09:15:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю дзеючы кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура быў пераабраны на другі тэрмін, які сканчаецца ў 2025 годзе. Пра гэта паведаміў Нацыянальны выбарчы савет.

Праца выбарчых участкаў пачалася 20 мая ў 6:00 і скончылася ў 18:00. Урад Венесуэлы накіраваў больш за 300 тыс. вайскоўцаў і паліцэйскіх па ўсёй краіне для падтрымання парадку і забеспячэння бесперашкоднага правядзення выбараў. Беспарадкаў, звязаных з выбарамі, не адбылося.

Н. Мадура заявіў, што яго перамога – гэта перамога дэмакратыі і венесуэльскага народа. Ён выказаў спадзяванне на дыялог з усімі лідарамі апазіцыі дзеля міру, стабільнасці і эканамічнага росквіту ў краіне.

Э. Фалькон пасля папярэдняга падліку галасоў заявіў, што выбары "нелегітымныя", і адмовіўся прызнаваць іх вынікі. Прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША таксама заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў у Венесуэле. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040