Лю Хэ: дасягнуты Кітаем і ЗША кансенсус па гандлёва-эканамічных пытаннях "адпавядае інтарэсам іх народаў"
  2018-05-22 14:20:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кансенсус, дасягнуты Кітаем і ЗША падчас гандлёва-эканамічных кансультацый, адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін, заявіў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ ў панядзелак.

Лю Хэ, які вярнуўся з ЗША пасля ўдзелу ў кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацыях, назваў гэтыя перамовы "пазітыўнымі, прагматычнымі і прадуктыўнымі" дзякуючы дасягнутым важным дамоўленасцям.

З такой заявай ён выступіў на сустрэчы з некаторымі ўдзельнікамі з амерыканскага боку 4-га форуму кіраўнікоў кітайскіх правінцый і губернатараў амерыканскіх штатаў.

Лю Хэ выказаў спадзяванне, што абодва бакі выкарыстоўваюць форум у якасці спрыяльнага шансу для прасоўвання разнапланавага практычнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні і садзейнічання стабільнаму здароваму развіццю кітайска-амерыканскіх сувязей.

Губернатар Аляскі Біл Уокер і віцэ-губернатар Нью-Мексіка Джон Санчас на сустрэчы расказалі Лю Хэ, што яны вітаюць дасягнутыя Кітаем і ЗША дамоўленасці па гандлёва-эканамічных пытаннях. Яны заявілі пра гатоўнасць іх штатаў нарошчваць супрацоўніцтва з Кітаем у такіх галінах, як гандаль, інвестыцыі, зялёнае развіццё, абмены на рэгіянальным узроўні, каб унесці пазітыўны ўклад у двухбаковыя адносіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040