Кітайскія банкі зрабілі справаздачу аб устойлівым росце аб'ёму мабільных плацяжоў
  2018-05-28 15:42:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія банкі зрабілі справаздачу аб устойлівым росце аб'ёму мабільных плацяжоў у першым квартале гэтага года, паведамілі ў Народным банку Кітая / Цэнтрабанк /.

Банкаўскія структуры за названы перыяд часу абслужылі 10,7 млрд транзакцый праз мабільныя прылады на суму 70,8 трлн юаней / 11,1 трлн дол. ЗША /. Абодва паказчыкі выраслі адпаведна на 17,8 і 16,8 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Кітайскі сектар мабільных плацяжоў развіваецца паскоранымі тэмпамі дзякуючы паляпшэнню інтэрнэт-інфраструктуры, вялікай распаўсюджанасці мабільных тэлефонаў і інавацыям фінансавых паслуг.

У студзені-сакавіку гэтага года ў Кітаі з дапамогай банкаўскіх карт былі ажыццёўлены транзакцыі аб'ёмам 220,8 трлн юаней (прырост на 12,6%). Да канца сакавіка ў краіне колькасць выпушчаных банкаўскіх карт вырасла на 4,8% да 7 млрд, паведамілі ў Цэнтрабанку Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040