Кітайская паліцыя накіравалася ў Італію для ўдзелу ў сумесным праекце патрулявання
  2018-05-29 15:31:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзесяць супрацоўнікаў паліцыі Кітая ў панядзелак накіраваліся ў Італію для ўдзелу ў сумесным патрульным праекце.

Кітайскія паліцэйскія, што свабодна валодаюць італьянскай або англійскай мовамі, з 28 траўня па 17 чэрвеня будуць знаходзіцца ў Рыме, Мілане, Венецыі і Прата для прадастаўлення паслуг кітайскім турыстам і кітайскім грамадзянам, якія пражываюць у Італіі.

Яны будуць ажыццяўляць патруляванне сумесна з італьянскімі калегамі. Будзе таксама запушчана спецыяльная гарачая лінія для звароту па пытаннях парушэння правоў і законных інтарэсаў кітайскіх грамадзян.

У 2014 годзе Кітай і Італія дамовіліся аб правядзенні сумеснага патрулявання падчас высокага турыстычнага сезону.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040