Новы банк развіцця БРІКС гатовы выпусціць у гэтым годзе аблігацыі ў кітайскай валюце ў памеры 5 млрд юаняў
  2018-05-29 16:05:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёлета Новы банк развіцця БРІКС гатовы выпусціць аблігацыі ў кітайскай валюце ў памеры 5 млрд юаняў (каля 781 млн долараў ЗША). У цяперашні час ацэньваюцца магчымасці іх выпуску ў Індыі, ПАР і Бразіліі. Пра гэта заявіў прэзідэнт НБР К. В. Каматх.

На трэцім гадавым пасяджэнні Савета кіраўнікоў Новага банка развіцця, якое адкрылася ў панядзелак у Шанхаі, Каматх таксама паведаміў, што банк ухваліў шэсць новых праектаў у пяці краінах БРІКС, агульны аб'ём крэдытаў па якіх дасягне 1,6 млрд долараў ЗША.

На дадзены момант НБР у агульнай колькасці ўхваліў 21 праект з агульным аб'ёмам крэдытаў больш за 5,1 млрд долараў ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040