Прыбыткі галіны грамадзянскай авіяцыі Кітая дасягнулі 117 млрд долараў ЗША ў 2017 годзе
  2018-05-29 16:44:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2017 годзе сукупны аб'ём даходаў галіны грамадзянскай авіяцыі Кітая ад асноўнай гаспадарчай дзейнасці склаў 746 млрд юаняў / амаль 117 млрд дол. ЗША /. Такія звесткі атрыманы ад Дзяржаўнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР.

Дадзены паказчык вырас на 15.3 % у параўнанні з папярэднім годам, гаворыцца ў статыстычным дакладзе аб развіцці грамадзянскай авіяцыі Кітая ў 2017 годзе, апублікаваным упраўленнем.

У 2017 годзе агульны прыбытак галіны грамадзянскай авіяцыі краіны павялічыўся на 7,2 млрд або 12,3 % у гадавым выражэнні да 65 млрд юаняў.

Да канца мінулага года ў краіне налічвалася 58 авіякампаній, якія абслугоўвалі 4418 авіямаршрутаў, 229 сертыфікаваных аэрапортаў і 3296 самалётаў грамадзянскай авіяцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040