КНР і ЗША павінны прадпрымаць больш актыўныя дзеянні для забеспячэння спрыяльных міжчалавечых абменаў - МЗС КНР
  2018-05-31 09:12:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы планы ЗША па скарачэнні тэрміну дзеяння віз для кітайскіх студэнтаў па асобных прафесіях, што навучаюцца за мяжой, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін заявіла, што КНР і ЗША павінны прадпрымаць больш актыўныя дзеянні для таго, каб рабіць міжчалавечыя абмены больш спрыяльнымі, а не дзейнічаць у супрацьлеглым накірунку.

Адзін з журналістаў удакладніў на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі, як адрэагаваў кітайскі бок на паведамленні аб планах ЗША скараціць да года тэрмін дзеяння віз для навучання кітайскіх студэнтаў па такіх спецыяльнасцях, як робататэхніка, авіяцыя і высокатэхналагічная апрацоўчая прамысловасць.

Хуа Чуньін адзначыла, што Кітай звярнуў увагу на адпаведныя паведамленні СМІ. Міжчалавечыя абмены - важная аснова для стымулявання кантактаў і супрацоўніцтва па ўсіх напрамках паміж усімі краінамі, у тым ліку КНР і ЗША. Спрашчэнне візавай палітыкі КНР і ЗША павінна быць справай парытэтнасці і ўзаемнай выгады, яно адпавядае агульным інтарэсам абедзвюх краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040