У Шанхаі перададзены заказчыку суперкантэйнеравоз "Cosco Shipping Virgo"
  2018-05-31 16:11:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская суднабудаўнічая кампанія Shanghai Waigaoqiao Shipbuilding перадала карпарацыі COSCO суперкантэйнеравоз "Cosco Shipping Virgo" з дэдвейтам 200 тыс. тон. Цырымонія перадачы прайшла 29 мая ў Шанхаі / Усходні Кітай /.

Гэта трэцяе судна, пабудаванае і перададзенае заказчыкам у траўні кампаніяй Shanghai Waigaoqiao Shipbuilding, пасля двух рудавозаў класа VLOC / Very Large Ore Carrier / с дэдвейтам 400 тыс. тон кожны. Такім чынам сумарны дэдвейт суднаў, пабудаваных на гэтай верфі на працягу месяца, перавысіў 1 мільён тон, што з'яўляецца новым кітайскім рэкордам. Даўжыня "Cosco Shipping Virgo" складае 399,8 м, шырыня - 58,6 м, вышыня - 73 м, максімальная асадка - 16 м, праектная хуткасць ходу - 22,5 марской мілі ў гадзіну, грузаёмістасць - 20 тыс. TEU (20-футавы кантэйнерны эквівалент).

Плошчу палубы кантэйнеравоза роўная амаль 4 футбольных палях.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040