Гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая узяў інтэрв'ю ў прэзідэнта У. Пуціна
  2018-06-06 15:00:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт РФ У. Пуцін даў эксклюзіўнае інтэрв'ю гендырэктару Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюну. Размова адбылася ў Маскве ўвечары 31 траўня, напярэдадні дзяржаўнага візіту расійскага лідара ў Кітай для ўдзелу ў Пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС у Ціндаа.

Падчас 40-хвіліннага інтэрв'ю У. Пуцін распавёў пра сваё стаўленне да старшыні Сі Цзіньпіна, пра падабенства памкненняў і надзеяў у Расіі, згаданых ім у звароце да Федэральнага Сходу, з «кітайскай марай», а таксама выказаў сваё меркаванне аб расійска-кітайскіх адносінах і перспектывах ШАС пасля пашырэння складу арганізацыі. Акрамя гэтага, У. Пуцін адказаў на пытанні, звязаныя з ініцыятывай «Аднаго пояса і аднаго шляху», са становішчам на Карэйскім паўвостраве і аб адносінах Расіі з заходнімі краінамі.

Гутарка стала першым інтэрв'ю для замежных СМІ, якое даў У. Пуцін пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта РФ сёлета, а таксама першым інтэрв'ю кітайскаму СМІ, якое ён даў у Крамлі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040