Прарыты тунэль Дэцзі на чыгунцы Лхаса - Ліньчжы ў Тыбеце
  2018-06-07 16:22:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду раніцай быў прарыты тунэль Дэцзі на чыгунцы, якая звяжа Лхасу, адміністрацыйны цэнтр Тыбецкага аўтаномнага раёна (Паўднёва-Заходні Кітай), з іншым тыбецкім горадам Ліньчжы.

Тунэль размешчаны ў даліне ракі Ялуцангпо і мае даўжыню 1715 метраў. Яго будаўніцтва доўжылася амаль тры гады, пачаўшыся ў ліпені 2015 года.

Чыгунка Лхаса - Ліньчжы працягласцю больш за 400 км павінна стаць першай электрыфікаванай чыгункай у Тыбеце. Яе збудаванне стартавала ў снежні 2014 года. Яна стане адным з трох галоўных участкаў чыгуначнай магістралі Чэнду / прав. Сычуань / - Лхаса.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040