Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Філіпін Р. Дутэртэ віншавальную тэлеграму з нагоды 43-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі і 120-годдзя незалежнасці Філіпін
  2018-06-09 16:52:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Філіпін Радрыга Дутэртэ віншавальную тэлеграму з нагоды 43-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі і 120-годдзя незалежнасці Філіпін.

У тэлеграме гаворыцца, што пад кіраўніцтвам Р. Дутэртэ філіпінскі народ бесперапынна дасягае новых поспехаў у дзяржаўным будаўніцтве, і кітайскі бок віншуе з гэтым Філіпіны. Традыцыйная дружба паміж народамі КНР і Філіпін глыбокая, і пры сумесных намаганнях двухбаковыя адносіны ў апошнія гады значна ўмацаваліся. Паміж імі ідзе супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, што прынесла насельніцтву краін рэальную карысць.

У тэлеграме падкрэсліваецца, што Кітай і Філіпіны з'яўляюцца блізкімі суседзямі і дзяржавамі, якія развіваюцца, перад імі стаіць задача забеспячэння спакою ўнутры сваіх краін, агульнага развіцця і садзейнічання рэгіянальнаму міру і стабільнасці. Сі Цзіньпін заявіў, што надае вялікае значэнне развіццю адносін з Філіпінамі, мае намер сумесна з Р. Дутэртэ прыкласці намаганні для садзейнічання ўстойліваму развіццю двухбаковых адносін, ажыццяўленню ўзаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040