Сустрэча Сі Цзіньпіна з прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам
  2018-06-09 19:50:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суботу ў кітайскім горадзе Ціндаа сустрэўся з прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам.

Павіншаваўшы Пакістан з тым, што гэтая краіна ўпершыню прымае ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва / ШАС / у якасці афіцыйнага члена арганізацыі, Сі Цзіньпін адзначыў, што ў апошнія гады кітайска-пакістанскія адносіны захоўвалі спрыяльную тэндэнцыю развіцця.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай будзе і далей цвёрда падтрымліваць намаганні Пакістана для абароны дзяржаўнай незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, падтрымліваць Пакістан у самастойным выбары свайго шляху развіцця. Кітай будзе, як і раней, разам з Пакістанам аказваць цвёрдую падтрымку адно аднаму ў пытаннях адносна ключавых інтарэсаў дзвюх краін, разам з гэтым абараняць агульныя інтарэсы ўсіх краін, якія развіваюцца.

М. Хусэйн, у сваю чаргу, канстатаваў, што Кітай - надзейны сябар і верны партнёр Пакістана. Адносіны дзвюх краін непахісныя.

М. Хусейн запэўніў, што Пакістан падтрымлівае Кітай у тым, каб ён адыгрываў яшчэ большую ролю ў міжнародных справах, што вельмі важна для захавання глабальнай бяспекі і стабільнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040