МЗС КНР: Кітай спадзяецца на дасягненне пазітыўных вынікаў на саміце лідараў КНДР і ЗША
  2018-06-12 09:57:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай шчыра спадзяецца, што маючы адбыцца саміт паміж лідарамі КНДР і ЗША ўвянчаецца пазітыўнымі вынікамі. Пра гэта заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю прыбылі ў Сінгапур, дзе яны правядуць гістарычную сустрэчу ў аўторак.

Сустрэча паміж лідарамі дзвюх краін прыцягвае вялікую ўвагу міжнароднай супольнасці, адзначыў Гэн Шуан.

Кітай шчыра спадзяецца, што сустрэча будзе праведзена ўдала і ўвянчаецца пазітыўнымі вынікамі, а таксама будзе садзейнічаць працэсу дэнуклеарызацыі і палітычнага вырашэння адпаведных пытанняў на Карэйскім паўвостраве, сказаў дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040