19-22 чэрвеня ў Пекіне адбудзецца 3-я сесія Пастаяннага камітэта УСНП 13-га склікання
  2018-06-12 14:28:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 19 па 22 чэрвеня ў Пекіне пройдзе 3-я сесія Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 13-га склікання.

Такое рашэнне было прынята на 5-м пасяджэнні старшыні і намеснікаў старшыні ПК УСНП 13-га склікання, якое адбылося ў панядзелак у Доме народных сходаў у Пекіне.

На маючай адбыцца сесіі плануецца разгледзець праект закона аб электронным гандлі, праект папраўкі да Закона аб арганізацыі народных судоў і праект папраўкі да Закона аб арганізацыі народных пракуратур.

На сесіі таксама будуць разгледжаны даклад Дзяржсавета КНР адносна справаздачы аб выкананні цэнтральнага бюджэту за 2017 год і даклад Дзяржсавета аб працы ў галіне стымулявання развіцця за кошт інавацый і прасоўвання рэалізацыі важных навукова-тэхнічных праектаў краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040