Кітай зрабіў ЗША суровае прадстаўленне з нагоды адкрыцця новага будынка тайбэйскага аддзялення "Амерыканскага інстытута на Тайвані" - МЗС
  2018-06-13 09:40:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай выказаў сур'ёзныя заклапочанасці і зрабіў ЗША суровае прадстаўленне з нагоды адкрыцця новага будынка тайбэйскага аддзялення "Амерыканскага інстытута на Тайвані", заявіў прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан у аўторак на чарговай прэс-канферэнцыі.

У адказ на просьбу кар. пракаментаваць паведамленні аб адкрыцці тайбэйскага аддзялення "Амерыканскага інстытута на Тайвані" Гэн Шуан сказаў, што адпраўленне амерыканскім бокам чыноўнікаў на Тайвань для ўдзелу ў мерапрыемстве пад любой падставай з'яўляецца сур'ёзным парушэннем прынцыпу аднаго Кітая, правілаў трох кітайска-амерыканскіх камюніке і ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Кітая, што аказвае негатыўны ўплыў на адносіны паміж дзвюма краінамі.

"Мы заклікаем амерыканскі бок строга выконваць свае абяцанні па тайваньскім пытанні, выправіць памылковыя дзеянні ў пазбяганне нанясення шкоды кітайска-амерыканскім адносінам, міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве", - адзначыў кітайскі дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040