У Парыжы адбыўся захоп заложнікаў, абодва заложніка вызваленыя
  2018-06-13 16:28:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мужчына, які ўтрымліваў двух заложнікаў у Парыжы, быў арыштаваны, а абодва заложніка вызваленыя. Пра гэта на сваёй старонцы ў "Твітэры" паведаміў міністр унутраных спраў Францыі Жэрар Калон.

Ж. Калон высока ацаніў дзеянні паліцэйскіх і пажарных па вызваленні заложнікаў.

Як паведамілі мясцовыя СМІ, у аўторак у другой палове дня мужчына захапіў двух заложнікаў у адным з будынкаў Парыжа. Паліцыя ачапіла бліжэйшыя кварталы і пачала аперацыю па вызваленні, уступіўшы ў перамовы са зламыснікам.

Паводле інфармацыі французскай газеты "Монд", мужчына, які захапіў заложнікаў, можа быць псіхічна неўраўнаважаным.

Па даных тэлеканала BFM TV, зламыснік ва ўзросце старэйшы за 20 гадоў з'яўляецца выхадцам з Марока і не мае судзімасці на тэрыторыі Францыі. Пры захопе заложнікаў ён выкарыстаў нажы, а таксама заяўляў пра мініраванне будынка, аднак пасля вызвалення заложнікаў паліцыя не выявіла ніякіх выбуховых прыстасаванняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040