"Ядзернай пагрозы" з боку КНДР больш не існуе – Д.Трамп
  2018-06-14 16:45:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду заявіў, што пасля яго сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам ядзернай пагрозы з боку КНДР больш не існуе.

Такую заяву кіраўнік Белага дома апублікаваў у сераду раніцай на сваёй старонцы ў "Твітэры" па вяртанні з Сінгапура, дзе адбыўся іх двухбаковы саміт. Паводле яго слоў, сустрэча з Кім Чэн Ынам была "цікавым і вельмі пазітыўным вопытам", КНДР мае вялікі патэнцыял у будучыні. "Зараз людзі могуць адчуваць сябе ў нашмат большай бяспецы, чым у той дзень, калі я ўступіў у пасаду, – напісаў Д. Трамп. – Ядзернай пагрозы з боку КНДР не існуе".

Прэзідэнт адзначыў, што КНДР больш не з'яўляецца для ЗША "самай вялікай і самай небяспечнай праблемай". Д.Трамп таксама заявіў, што калі Вашынгтон і Пхеньян праявяць шчырасць на далейшых перамовах, ЗША змогуць адмовіцца ад правядзення сумесных вучэнняў з Рэспублікай Карэя і сэканоміць значную суму грошай. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040