У траўні прамысловая вытворчасць у Кітаі вырасла на 6,8 працэнта
  2018-06-14 16:49:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У траўні 2018 года прамысловая вытворчасць у Кітаі вырасла на 6,8 працэнта ў гадавым вымярэнні, апынуўшыся трохі ніжэй за 7-працэнтны паказчык у красавіку г.г. Пра гэта паведаміла ў чацвер Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне / ДСУ / КНР.

У першыя пяць месяцаў гэтага года прамысловая вытворчасць краіны павялічылася на 6,9 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года, такая ж лічба была зафіксавана ў студзені-красавіку.

Прамысловая вытворчасць, або дабаўленая вартасць у прамысловасці - паказчык для вымярэння актыўнасці буйных прадпрыемстваў, штогадовыя прыбыткі кожнага з якіх перавышаюць 20 млн юаняў (каля 3 млн дол. ЗША).

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040