Сі Цзіньпін сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША М.Пампея
  2018-06-15 09:05:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся ў Доме народных сходаў з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампея.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што каманды КНР і ЗША ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, якіх ён дасягнуў у час сустрэчы ў Пекіне з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, узмоцняць кантакты, умацуюць узаемадавер і кіраванне канфліктамі, пашыраць супрацоўніцтва, а таксама будуць стымуляваць развіццё кітайска-амерыканскіх адносін па правільным шляху ў імя забеспячэння большага спрыяння як для народаў абедзвюх краін, так і для ўсіх народаў свету.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай нязменна накіроўвае намаганні на развіццё адносін супрацоўніцтва з ЗША, якія будуюцца на ўзаемнай павазе, роўнасці, узаемнай выгадзе і агульным выйгрышы. Ён спадзяецца, што ЗША будуць асцярожна падыходзіць да такіх тонкіх пытанняў, як Тайвань і гандлёва-эканамічныя спрэчкі паміж краінамі, і папярэджваць ўзнікненне значных перашкод для кітайска-амерыканскіх адносін у цэлым. Бакі павінны ўзмацняць кантакты і каардынацыю па важных глабальных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, выступаючы як стваральнікі міру ва ўсім свеце і абаронцы сусветнага парадку.

М.Пампея ў першую чаргу перадаў Сі Цзіньпіну прывітанні ад Д.Трампа і асаблівую падзяку кіраўніку КНР за яго важныя рэкамендацыі і дапамогу ў сітуацыі па Карэйскім паўвостраве. М.Помпея паказаў, што дзякуючы кіраўнікам КНР і ЗША двухбаковыя адносіны ўвесь час развіваюцца. ЗША надаюць павышаную ўвагу развіццю адносін з Кітаем і маюць намер узмацняць двухбаковыя кантакты, належным чынам вырашаць найбольш прыкметныя праблемы, паглыбляць практычнае супрацоўніцтва па ўсіх напрамках і сумесна процідзейнічаць міжнародным і рэгіянальным выклікам. ЗША высока ацэньваюць важную ролю Кітая ў палітычным вырашэнні сітуацыі вакол Карэйскага паўвострава і маюць намер за кошт сумесных намаганняў дамагацца дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і доўгачасовага міру.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што гістарычная сустрэча Д.Трампа і Кім Чэн Ына дазволіла дамагчыся пазітыўных вынікаў. Гэта важны крок на шляху да палітычнага вырашэння ядзернай праблемы на Карэйскім паўвостраве. Сі Цзіньпін выказаў упэўнены, што ЗША і КНДР будуць працягваць прыкладаць намаганні для палітычнага вырашэння акалічнасцей. Кітай мае намер працягваць адыгрываць актыўную і канструктыўную ролю і сумесна з ЗША і іншымі бакамі дамагацца палітычнага вырашэння праблемы Карэйскага паўвострава. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040