Прадстаўнік Мінкамерцыі КНР пракаменціраваў заяву Белага дома ЗША ад 18 чэрвеня
  2018-06-19 15:09:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каменціруючы заяву Белага дома, прадстаўнік Мінкамерцыі КНР заявіў, што пасля складання спісу кітайскіх тавараў на суму 50 млрд долараў, што абкладаюцца дадатковым падаткам, ЗША зноў "пусціліся ў крайнасці" і цяпер пагражаюць падрыхтаваць спіс тавараў ужо на суму 200 мільярдаў для ўвядзення пошлін.

Прадстаўнік Мінкамерцыі назваў такія дзеянні "гранічным ціскам" і "шантажом" і заявіў, што яны ідуць насуперак дасягнутым двума бакамі дамоўленасцям і выклікаюць "вялікае расчараванне ў міжнароднай супольнасці". Калі ЗША ўвядуць гэты спіс, кітайскі бок будзе вымушаны прыняць комплексныя якасныя і колькасныя контрмеры, заявіў ён.

Паводле яго слоў, ЗША развязваюць гандлёвую вайну, парушаюць рынкавы парадак, не прытрымліваюцца сучасных сусветных тэндэнцый і наносяць шкоду інтарэсам народаў і прадпрыемстваў дзвюх краін. Дзеянні Кітая ў адказ накіраваны на абарону інтарэсаў дзяржавы і народа, абарону сістэмы свабоднага гандлю, абарону агульных інтарэсаў чалавецтва.

Кітай ідзе вызначаным курсам, ставіць у аснову інтарэсы народа, рашуча прасоўвае рэформы і адкрытасць, высакаякаснае развіццё эканомікі і паскарае будаўніцтва сучаснай эканамічнай сістэмы, заявіў прадстаўнік Мінкамерцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040