Два чалавекі загінулі з-за вялікіх ападкаў у Гуансі
  2018-06-25 11:04:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Два чалавекі загінулі і больш за 40 тыс. мясцовых жыхароў пацярпелі ад праліўных дажджоў, якія абрынуліся ў суботу на Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён на поўдні Кітая.

Як паведамілі ў адміністрацыі АР, пад уздзеяннем моцных дажджоў у трох гарадах і 14 паветах адбыліся паводкі.

Па стане на 22:00 23 чэрвеня, у бяспечныя раёны эвакуіраваны 1127 чалавек. Ад воднай стыхіі пацярпелі таксама 2,67 тыс. га ворных зямель і абрынуліся 346 жылых дамоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040