У Пекіне адбыўся 7-ы гандлёва-эканамічны дыялог Кітай-ЕС на высокім узроўні
  2018-06-26 15:54:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ сумесна з намеснікам старшыні Еўракамісіі Юркі Катайненам старшынстваваў на 7-м гандлёва-эканамічным дыялогу Кітай-ЕС на высокім узроўні.

Бакі абмеркавалі прасоўванне глабалізацыі, паглыбленне і пашырэнне супрацоўніцтва Кітая і ЕС, дасягнулі шэрагу буйных вынікаў па ўдасканаленні кіравання глабальнай эканомікай, падтрымцы шматбаковай гандлёвай сістэмы, садзейнічанні лібералізацыі і спрашчэнні гандлю і інвестыцый, узмацненні супрацоўніцтва ў такіх галінах, як лічбавая эканоміка, электронная камерцыя, эканоміка замкнёнага цыклу, прадухіленне і ліквідацыя забруджвання пластыкавымі адходамі, супрацьдзеянне кліматычным зменам, сельская гаспадарка і фінансавая сфера. Бакі правялі вельмі добрую падрыхтоўку да гандлёва-эканамічнай часткі 20-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС.

Бакі выказалі агульнае меркаванне аб неабходнасці рашучага процідзеяння гандлёваму пратэкцыянізму, прадухіленню магчымых удараў па сусветнай эканоміцы з боку падобных дзеянняў. Бакі абавязаліся сумесна падтрымліваць заснаваную на правілах шматбаковую гандлёвую сістэму, ядром якой служыць СГА, прасоўваць эканамічную глабалізацыю, якая характарызуецца яшчэ большай адкрытасцю, інклюзіўнасцю, збалансаванасцю, узаемавыгаднымі адносінамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040