Ян Цзэчы і Вэй Фэнхэ правялі сустрэчы і перамовы з міністрам абароны ЗША Д.Мэцісам
  2018-06-28 09:21:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Начальнік Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы і член Дзяржсавета і міністр абароны КНР Вэй Фэнхэ правялі сустрэчы і перамовы з міністрам абароны ЗША Джэймсам Мэцісам.

Ян Цзэчы заявіў, што ў цяперашні час кітайска-амерыканскія адносіны знаходзяцца на важнай прыступцы развіцця. Ён выказаў спадзяванне, что Кітай і ЗША пойдуць насустрач адно аднаму, будуць рэалізоўваць важныя дамоўленасці пекінскай сустрэчы старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, узмацняць стратэгічнае ўзаемадзеянне, пазбягаць няслушных стратэгічных меркаванняў, забяспечваць развіццё кітайска-амерыканскіх адносін па правільным шляху.

Вэй Фэнхэ адзначыў, што Кітай рашуча выступае за мірнае развіццё, і кітайская армія цвёрда і нязменна абараняе нацыянальны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця.

Кітай заявіў, што міжармейскія сувязі Кітая і ЗША з'яўляюцца важнай часткай двухбаковых адносін, выказаў спадзяванне, што бакі зробяць міжармейскія сувязі фактарам стабільнасці кітайска-амерыканскіх адносін. Кітай таксама патлумачыў прынцыповую пазіцыю па тайваньскаму, гандлёва-эканамічнаму і марскому пытаннях.

Д.Мэціс заявіў, што ЗША і Кітай маюць важныя агульныя інтарэсы і асновы супрацоўніцтва, і ЗША цвёрда прытрымліваюцца палітыкі аднаго Кітая. Амерыканскі бок надае вялікае значэнне развіццю міждзяржаўных і міжармейскіх адносін з Кітаем і спадзяецца сумесна з кітайскім бокам шчыра і паглыблена абмяняцца меркаваннямі па важных стратэгічных пытаннях, актыўна пашыраць сферы супрацоўніцтва, а таксама рэгуляваць рознагалоссі і забяспечваць сумеснае развіццё дзвюх краін без канфліктаў і супрацьстаяння. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040