У Цэнтральным Кітаі адбылася 15-я сустрэча высокапастаўленых чыноўнікаў па рэалізацыі Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры
  2018-06-28 10:39:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

25-27 чэрвеня ў горадзе Чанша правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай) прайшла 15-я сустрэча высокапастаўленых чыноўнікаў і 24-е пасяджэнне сумеснай рабочай групы Кітая і 10 краін АСЕАН па рэалізацыі Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры.

На сустрэчы адбыўся шчыры і паглыблены абмен думкамі па пытаннях рэалізацыі названай дэкларацыі, актывізацыі практычнага супрацоўніцтва на моры і кансультацый па Кодэксе паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры, былі дасягнуты пазітыўныя вынікі.

Бакі станоўча ацанілі спрыяльную тэндэнцыю на фоне стабільнай сітуацыі ў Паўднёва-Кітайскім моры і пацвердзілі важнасць усебаковай і эфектыўнай рэалізацыі названай дэкларацыі. Удзельнікі сустрэчы аднадушна пагадзіліся на далейшае прасоўванне кансультацый па Кодэксе паводзін у ПКМ на аснове яго сфармаваных рамак з мэтай хутчэйшага завяршэння распрацоўкі праекта дакумента.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040