Кітай апублікаваў першую Белую Кнігу «Кітай і СГА»
  2018-06-28 15:43:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 чэрвеня Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР апублікавала Белую Кнігу «Кітай і СГА». Гэта першая Белая Кніга па гэтай тэме, выпушчаная КНР.

Кітай апублікаваў дадзеную Белую Кнігу з тым, каб цалкам раскрыць і апісаць дзеянні, зробленыя КНР для выканання сваіх абавязацельстваў, звязаных з уступленнем у СГА, растлумачыць прынцыповую пазіцыю і палітыку Кітая ў развіцці шматбаковай гандлёвай сістэмы, а таксама сказаць пра гатоўнасць і імкненне Кітая да яшчэ большай адкрытасці знешняму свету па ўсіх напрамках.

У Белай Кнізе ў агульнай колькасці 12 тыс. кітайскіх іерогліфаў. Акрамя прадмовы і заключэння кніга складаецца з чатырох частак, а менавіта: «Кітай прагматычна і дакладна выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы пасля ўступлення ў СГА», «Кітай цвёрда прытрымліваецца шматбаковай гандлёвай сістэмы», «Важны ўклад зроблены Кітаем у развіццё свету пасля ўступлення ў СГА» і «Кітай актыўна прысоўвае адкрытасць знешняму свету на больш высокім узроўні ».

У Белай Кнізе адзначаецца, што ўступленне Кітая ў СГА ў 2001 годзе з'яўляецца важнай вяхой удзелу Кітая ў эканамічнай глабалізацыі. Яно азначае ўступленне ў новую эпоху, выхад рэформаў і адкрытасці Кітая на новы ўзровень. Пасля ўступлення ў СГА, Кітай бесперапынна ўдасканальвае сацыялістычную сістэму рынкавай эканомікі, прыкладае значныя намаганні для стыкоўкі са шматбаковымі гандлёвымі стандартамі і працэдурамі, эфектыўна і дакладна выконвае сваё абяцанне аб імкненні да адкрытасці рынку тавараў і паслуг, сур'ёзна ўзмацніў абарону інтэлектуальнай уласнасці, умацаваў стабільнасць, празрыстасць і прадказальнасць палітыкі адкрытасці знешняму свету. Акрамя таго паказваецца, што Кітай унёс значны ўклад у эфектыўнае функцыянаванне шматбаковай гандлёвай сістэмы.

У Белай Кнізе «Кітай і СГА» адзначаецца, што аснова міжнароднай гандлю - гэта шматбаковая гандлёвая сістэма, цэнтрам якой з'яўляецца СГА. Менавіта гэтая сістэма адыгрывае ключавую ролю ў садзейнічанні развіццю глабальнага гандлю і фарміраванні адкрытай сусветнай эканомікі. З моманту ўступлення ў СГА Кітай прытрымліваецца прынцыпу шматбаковасці гандлёвай сістэмы, у поўнай меры ўдзельнічае ў рабоце СГА, дапамагае СГА надаваць больш увагі праблемам краін, якія развіваюцца, выступае супраць аднабаковых дзеянняў і пратэкцыянізму, падтрымлівае аўтарытэт і эфектыўнасць шматбаковай гандлёвай сістэмы, разам з членамі СГА прыкладае ўсе намаганні для таго, каб арганізацыя гуляла яшчэ большую ролю ў працэсе эканамічнай глабалізацыі.

У Белай Кнізе гаворыцца, што Кітай цвёрда прытрымліваецца ўзаемавыгаднай стратэгіі адкрытасці, спавядае канцэпцыю свабоднага гандлю СГА і дэманструе сваю ролю ў адкрытасці як сусветная дзяржава. З уступленнем у СГА і вылучэннем канцэпцыі эканамічнага развіцця «Аднаго пояса і аднаго шляху» Кітай усё шырэй адкрывае свае дзверы знешняму свету, уносіць значны ўклад у развіццё сусветнай эканомікі і гандлю і павышэнне глабальнага дабрабыту. Сёння КНР мае ролю асноўнага стабілізатара і лакаматыва развіцця сусветнай эканомікі.

У Белай Кнізе таксама гаворыцца, што адкрытасць Кітая не абмежаваная выкананнем абавязацельстваў, узятых на сябе краінай з уступленнем у СГА. На фоне бурных і часам непрадказальных працэсаў глабалізацыі, Кітай абавязаны адэкватна рэагаваць і ўлічваць усе тэндэнцыі развіцця эпохі і сусветнай эканомікі, пастаянна пашыраць адкрытасць, фарміраваць усебаковыя, глыбокія і шматфункцыянальныя структуры і працэсы адкрытасці, дамагаючыся ўзаемнаму выйгрышу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040