Кітай унёс вялікі ўклад у развіццё сусветнай эканомікі пасля ўступлення ў СГА, заявіў намеснік міністра камерцыі
  2018-06-29 11:17:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З моманту ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю / СГА / Кітай прынёс значныя магчымасці і ўнёс вялікі ўклад у развіццё сусветных эканомікі і гандлю, заявіў у чацвер намеснік міністра камерцыі Кітая Ван Шоўвэнь на прэс-канферэнцыі.

Па словах чыноўніка, уступленне краіны ў СГА ў 2001 годзе паклала пачатак бесперапыннаму павышэнню ўзроўню жыцця кітайцаў, хуткаму эканамічнаму росту краіны і, што яшчэ важней, паскоранай інтэграцыі камерцыйных інтарэсаў Кітая і астатняга свету.

Ван Шоўвэнь адзначыў, што з 2002 года Кітай стаў ключавой рухаючай сілай для аднаўлення і развіцця сусветнай эканомікі. Пры гэтым штогадовы ўнёсак КНР у рост глабальнай эканомікі ў сярэднім складаў 30 працэнтаў.

Калі ў 2001 годзе імпарт тавараў у Кітай склаў 243,6 млрд долараў, то ў 2017 годзе ён падняўся да 1,84 трлн. дол. Сярэднегадавы рост паказчыка дасягнуў 13,5 %. У цяперашні час Кітай з'яўляецца другім найбуйнейшым імпарцёрам у свеце.

У гэты перыяд часу імпарт паслуг у краіну павялічыўся з 39,3 да 467,6 млрд долараў. Пры гэтым сярэднегадавы рост склаў 16,7 %, што ў 2,7 разы перавышае сярэдні сусветны паказчык.

Падчас фінансавага крызісу Кітай прыклаў намаганні для стабілізацыі кошту юаня і садзейнічання знешняму гандлю, што прадэманстравала яго ролю ў якасці асноўнага стабілізатара і лакаматыва сусветнай эканомікі, пракаментаваў намеснік міністра.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040