Фотавыстава "Чароўная Беларусь" прадстаўлена ў Цэнтры культуры Беларусі ў Пекіне
  2018-07-04 16:17:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

23 чэрвеня 2018 года ў Цэнтры культуры Беларусі адбылося адкрыццё выставы "Чароўная Беларусь". З прамовай выступіў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў. У сваёй прамове ён адзначыў, что гісторыка-культурная спадчына Рэспублікі Беларусь – гэта матэрыяльныя i нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці, створаныя беларускім народам, якія маюць вялікае значэнне для захавання i развіцця нацыянальнай самабытнасці, з'яўляюцца сведчаннем нястомнай працы нашых продкаў, ix таленту i творчага пошуку.

На фотавыставе "Чароўная Беларусь" вядомымі айчыннымі фотамайстрамі: Сяргеем Плыткевічам і Юрыем Івановым прадстаўлена толькі невялікая частка гісторыка-культурнай спадчыны нашай Бацькаўшчыны з яе прыгожымі прыроднымі куточкамі, што дае яскравае ўяўленне аб унікальных мясцінах i таленце беларускага народа.

Усе фотаматэрыялы прадстаўлены Нацыянальным мастацкім музеем Республікі Беларусь.

Пасля адкрыцця выставы мы паразмаўлялі з кіраўніком Канфедерацыі творчых саюзаў Беларусі, дырэктарам Нацыянальнага музея краіны, Уладзімірам Пракапцовым.

-- Уладзімір Іванавіч, з чым звязана ваша чарговая паездка ў Кітай? Што новага дадолася ў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі?

-- Гэтая паездка ў Кітай звязана з форумам дырэктароў нацыянальных музеяў свету ў рамках якога мы падпісалі дамову "Адзін пояс - адзін шлях". На сустрэчы сабралася каля 20 дырэктараў еўрапейскіх, сярэднеазіяцкіх, азіяцкіх музеяў, і з наступнага года мы плануем рэлізаваць вялікі праект.

Штогод у адным з абраных музеяў у адной з краін будзе адкрывацца сумесная выстава. І я так думаю, што ў наступным годзе ў рамках юбілея нашага музея мы зробім калектыўную выставу нашых калег, якія прысутнічалі зараз на гэтым форуме. Мы такую дамову зрабілі паміж сабой.

Мая паездка таксама яшчэ звязана з тым, што сёння мы адкрылі ў культурным цэнтры Беларусі ў Пекіне выставу, якая называецца "Чароўная Беларусь". Гэта фотаздымкі, павялічаныя на пластыку на чатырох мовах – беларускай, рускай, англійскай і кітайскай – эксплікацыя, дзе расказваецца, колькі ў нас помнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія аб'екты належаць да спадчыны, унесенай у спіс ЮНЕСКА і гэтак далей. Усяго на выставе прадстаўлена 14 работ, павялічаныя фота нашых знакамітых фотамайстроў Сяргея Плыткевіча і Юрыя Іванова. Там таксама прадстаўлены, у тым ліку, і сакральныя пабудовы. Гэта праваслаўныя цэрквы, як Заслаўская або Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, а таксама каталіцкія саборы. Можна ўбачыць таксама нашы святыні мужнасці і гераізму – Брэсцкую крэпасць-герой – цудоўны фатаздымак. Ну, і канешне, сучасны Мінск – выява Нацыянальнай бібліятэкі РБ, прычым здымкі зроблены Сяргеем Плыткевічам з вышыні, з верталёта гадоў пяць таму. А таксамана выставе адлюстраваны і прыгожыя куткі Беларусі – гэта нашы запаведныя месцы, незвычайныя прыродныя ландшафты. Гэта экспазіцыя дае ўяўленне пра нашу Беларусь, прычым з яе розных рэгіёнаў, куточкаў. І ў рамках года малой радзімы, які абвешчаны сёлета нашым прэзідэнтам, гэта выстава дае магчымасць датыкнуцца хаця б у здымках да нашай цудоўнай чароўнай Беларусі. Таму мы так і назвалі гэтую выставу. Мы мелі добрыя водгукі ад нашых кітайскіх калег. Плануецца, дзякуючы дапамозе амбасады Беларусі ў Пекіне, паказаць гэтую выставу ў іншых рэгіёнах Кітая, бо гэта дапамагае паказаць нашу Беларусь у цэлым, не толькі сталіцу, але і розныя куточкі нашай краіны. Выстава выканана на вельмі высокім мастацкім і паліграфічным узроўні. Мы зрабілі надпісы і па-кітайску, што дадае інфармацыйнасці экспазіцыі і дазваляе гледачу тут больш падрабязна даведацца пра нашы помнікі і адметнасці прыроды Беларусі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040