Кітайскія ратавальнікі далучыліся да пошукава-выратавальных работ у тайскай правінцыі Пхукет, колькасць загінуўшых узрасла да 41 чалавека
  2018-07-08 16:46:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Губернатар тайскай правінцыі Пхукет Нарапат Пладтонг 7 ліпеня ўвечары на прэс-канферэнцыі заявіў, што дзякуючы дапамозе двух груп кітайскіх выратавальнікаў, хуткасць пошукава-выратавальных работ павялічылася. Сёння з патанулага катара "Фенікс" удалося падняць 8 загінуўшых. Такім чынам, колькасць загінуўшых пры крушэнні ўзрасла да 41 чалавека, яшчэ 15 па-ранейшаму лічацца прапаўшымі без вестак.

Сёння раніцай група ў складзе 10 кітайскіх ратавальнікаў Міністэрства транспарту Кітая і група ў складзе 7 ратавальнікаў з горада Хайнін прыбылі ў Пхукет, прывезлі з сабой спецыяльнае абсталяванне, у тым ліку батыскаф і радары, каб сумесна з тайскім бокам весці пошукава-выратавальныя работы.

Галоўнакамандуючы Каралеўскім флотам Тайланда заявіў, што ВМФ прыкладзе ўсе намаганні для правядзення пошукава-выратавальных работ, што "пошукава-выратавальныя работы будуць праводзіцца, пакуль не знойдуць апошняга прапаўшага без вестак".

5 ліпеня ў 17.45 па мясцовым часе два судны з кітайскімі турыстамі перакуліліся падчас ліўневых штармоў у водах ля астравоў у правінцыі Пхукет. На двух суднах знаходзіліся 127 кітайскіх турыстаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040