Замежнікам прадставілася магчымасць атрымаць унікальны досвед працы ў Кітаі
  2018-07-09 16:06:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сацыяльная сетка для ўстанаўлення дзелавых кантактаў LinkedIn запусціла глабальную рэкрутынгавую кампанію, якая прапануе замежнікам шанс атрымаць унікальны досвед працы ў Кітаі. Праект пад назвай "Я ў Кітаі" накіраваны на распаўсюджанне кітайскай культуры і гісторыі.

Вакансіі адкрыты на такія пазіцыі, як вучань майстра кун-фу ў Шааліньскім манастыры, спецыяліст па догляду за пандамі, спецыяліст па тэхабслугоўванні высакахуткасных цягнікоў, зборшчык смецця ў нацыянальным лясным парку Чжанцзяцзе, выконваючы абавязкі дэкана акадэміі "Юэлу", шэф-повар па прыгатаванні локшыны з ялавічынай, кіроўца грузавіка на Цінхай-Тыбецкай хуткаснай аўтадарозе. Падаць заяўку на ўдзел у праекце могуць 520 млн карыстальнікаў платформы LinkedIn з замежных краін на працягу шасці месяцаў.

"Гэтыя вакансіі адлюстроўваюць папулярныя сімвалы і элементы кітайскай культуры і грамадства і дапамогуць замежнікам даведацца пра Кітай", - адзначыў дырэктар LinkedIn China па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю. Па меры пашырэння магчымасцей, якія прадстаўляюцца эканамічным ростам Кітая, усё больш замежнікаў прыязджаюць у краіну ў пошуках кар'ернага росту.

Як паказаў адзін з папярэдніх дакладаў LinkedIn, найбольшай папулярнасцю сярод замежнікаў карыстаюцца такія гарады, як Пекін, Шанхай, Шэньчжэнь, Гуанчжоу і Ханчжоу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040