Кітай паспяхова запусціў навігацыйны спадарожнік "Бэйдоу-2"
  2018-07-10 10:14:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З кітайскага касмадрома "Січан" 10 ліпеня ў 04:58 з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3А" быў паспяхова запушчаны спадарожнік "Бэйдоу-2" – 32-гі спадарожнік навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу".

Паведамляецца, што ў бліжэйшыя два гады Кітай запусціць два рэзервовыя спадарожнікі "Бэйдоу-2" з мэтай забеспячэння стабільнага павышэння ўзроўню паслуг сістэмы "Бэйдоу-2".

Спадарожнік "Бэйдоу-2" і ракета-носьбіт "Чанчжэн-3А" распрацаваны Кітайскім даследчым інстытутам касмічных тэхналогій і Кітайскім даследчым інстытутам ракетнай тэхнікі. Гэты запуск стаў 280-м стартам ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040